Просмотр темы - Bosch адсвяткавала 135-годдзе Янкі Купалы паэтычным вечарам у Купалаўскім тэатры


На главную Частные объявления Новости партнеров Поиск авто Запчасти АвтоКаталог Форум

Авторизация

Логин:
Пароль:
запомнить меня

Забыли пароль?
Регистрация →

FAQ    Пользователи    Группы   Регистрация   Профиль    Войти и проверить личные сообщения    Вход 
Bosch адсвяткавала 135-годдзе Янкі Купалы паэтычным вечарам у Купалаўскім тэатры

 
Начать новую тему   Ответить на тему
   Список форумов АW.BY » Новости
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
maxsimo
Администрация


Зарегистрирован: 05.02.2007
Сообщения: 2929
Откуда: Минск

СообщениеЗаголовок сообщения: Bosch адсвяткавала 135-годдзе Янкі Купалы паэтычным вечарам у Купалаўскім тэатры
Добавлено: Пн Июл 10, 2017 11:36 am 
Ответить с цитатой

6 ліпеня, вечарам напярэдадні традыцыйнага свята Купалле, кампанія Bosch і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы запрасілі журналістаў на спецыяльнае мерапрыемства, прысвечанае 135-годдзю з дня нараджэння вялікага беларускага паэта і драматурга Янкі Купалы. У выкананні вядомых акцёраў тэатра прагучалі абраныя творы з яго багатай літаратурнай спадчыны.

«Так цікава распарадзілася гісторыя, что чалавеку, які нарадзіўся ў свята, прысвечанае свяцілу нябеснаму, наканавана было самому зрабіцца свяцілам літаратурным, адной са знакавых фігур беларускай нацыянальнай культуры. 135-гадовы юбілей Янкі Купалы — адна з галоўных падзей гэтага года для Беларусі, і Bosch як кампанія, якая працуе ў гэтай краіне, не магла застацца убаку. Тым больш, што уласнае 135-годдзе кампанія мае адзначыць усяго праз чатыры гады, так што з класікам беларускай літаратуры яна амаль равесніца», — адзначыў Дзмітрый Скакун, эксперт па развіцці сервісных канцэпцый Бош Сервіс.

Кампанія Bosch з павагай і пашанай ставіцца як да ўласнай гісторыі і дасягненняў, так і да гісторый і дасягненням кожнай краіны, у якой вядзе сваю дзейнасць. Таму і 135-гадовы юбілей Янкі Купалы беларускі офіс Bosch вырашыў адзначыць адмысловым чынам.

Паэтычны вечар у Купалаўскім тэатры — не адзіная ініцыятыва кампаніі, прысвечаная юбілею с дня нараджэння Янкі Купалы. Праект атрымае свой працяг у нечаканым фармаце: пачынаючы з 7 ліпеня пры звароце на тэлефонную лінію «Бош Аўта Сервіс» па бясплатным нумары 8 044 5 806 806 усе кліенты ў якасці дадатковай опцыі будуць мець магчымасць праслухаць вершы вядомага паэта ў запісе.

Сваю дапамогу ў рэалізацыі гэтай ідэі кампаніі Bosch аказаў Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы: запісаныя для кліентаў «Бош Аўта Сервіс» вершаваныя радкі прагучаць у выкананні тых жа акцёраў, якія прымалі ўдзел у чытаннях, прысвечаных юбілею паэта: Алены Сідаравай, Алеся Маўчанава, Андрэя Саўчанкі, Валянціны Гарцуевай, Дзіяны Камінскай, Дзмітрыя Тумаса, Зоі Белахвосцік, Міхаіла Зуя, Паўла Харланчука, Рамана Падалякі, Святланы Анікей.

«Прыемна, што сённяшняя падзея будзе мець працяг і дзякуючы ініцыятыве кампаніі Bosch вершы Янкі Купалы будуць гучаць не толькі ў сценах Нацыянальнага акадэмічнага тэатра, а таксама іх атрымае магчымасць пачуць, ацаніць і палюбіць больш шырокая аўдыторыя», — адзначыў акцёр і вядучы паэтычнага вечара Раман Падаляка.

Спецпраект у гонар 135-годдзя Янкі Купалы для кліентаў «Бош Аўта Сервіс» будзе ажыццяўляцца на працягу ўсяго ліпеня.[/img]
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов АW.BY -> Новости Часовой пояс: GMT + 2
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах

На главную Частные объявления Новые запчасти Поиск авто АвтоКаталог Форум